Спадчына: Дыдышка Ніна Васільеўна
Серада, 02 Сакавік 2022 15:09
10 сакавіка 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Дыдышка (1947), педагога, работніка культуры, паэтэсы
Ніна Васільеўна Дыдышка нарадзілася 10 сакавіка 1947 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі яе былі духоўна багатымі людзьмі, імкнуліся даць сваім чатыром дочкам добрую адукацыю. Дочкі былі выхаваны працавітымі, нават касіць і хадзіць за плугам умелі, мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас. Пасля заканчэння сямігодкі Ніна Дыдышка паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас, але на вучобу не паехала.